Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca

Музыкі атрымалі ўзганагароду ў 10 тысяч злотых, а таксама запрашэнне даць канцэрт у Берліне, паведамляе сайт udf.by. Беларусы былі адзінымі з усіх удзельнікаў конкурсу, хто выконваў свае песні на нацыянальнай мове.


Дарэчы, скарыць адзін з буйных рок-фэстаў у Польшчы гурты з Беларусі спрабавалі і раней. У 2009 годзе ў конкурсе браў удзел метал-гурт з Брэста D_tails (занялі другое месца), у 2010 годзе мінская ска-панк каманда J-J Bingz таксама была другой.