Хакеісты "Гомеля" закінулі "Віцебску" 16 шайбаў

29 лістапада "Гомель" на сваёй пляцоўцы разграміў "Віцебск" з лікам 16:1, інфармуе БелаПАН.

Астатнія вынікі дня: "Металург" — "Хімік-СКА" — 5:1, "Металургс" — "Юніёр" — 6:1, "Шахцёр" — "Ліда" — 1:3, "Магілёў" — "Нёман" — 0:4.

Лідарскую тройку складаюць "Металург" (71 ачко  пасля 27 матчаў), "Гомель" (68 ачкоў пасля 27 матчаў), "Нёман" (65 ачкоў пасля 29 матчаў).

Наступны тур чэмпіяната пройдзе 1 снежня.