У чэмпіянаце КХЛ мінскае “Дынама” прайграла рыжскаму (відэа)

У першым перыядзе каманды абмяняліся шайбамі, два наступных былі безвыніковымі, а ў авертайме хакеісты рыжскага “Дынама” закінулі пераможную шайбу і перамаглі.

Пасля 15 гульняў мінскае "Дынама" з 15 ачкамі займае апошняе сёмае месца ў дывізіёне Тарасава, апошняе 14-е ў Заходняй канферэнцыі і трэцяе з канца, 24-е ў агульнай табліцы. Наступны матч беларускі клуб правядзе 11 кастрычніка ў Данецку з "Данбасам".