Хакейная нарада ў Лукашэнкі скончылася нічым
Сёння ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная правалу беларускіх хакеістаў на кваліфікацыі да зімовай Алімпіяды.
Аляксандр Лукашэнка выслухоўваў міністра спорту Аляксандра Шамко, першага віцэ-прэзідэнта НАКа Ігара Рачкоўскага і памочніка кіраўніка дзяржавы Максіма Рыжанкова. Як паведамляе "Прессбол", на нарадзе не было прынята ніякіх кадравых рашэнняў. Чыноўнікам далі заданне прыняць новую стратэгію развіцця і неўзабаве даць з гэтай нагоды прэс-канферэнцыю.
Фота — news.open.by