ХК “Гомель” аштрафавалі на 24 мільёны рублёў

Першы штраф “Гомелю” далі за негатыўныя выказванні наконт судзейства матча плэй-оф “Гомель” — “Юніёр” 2 сакавіка. Такія выказванні дазволіў сабе галоўны трэнер Андрэй Скабелка (на прэс-канферэнцыі пасля гульні) і хакеіст Арцём Сенькевіч (у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу goals.by). За гэта каманда выплаціць 10 мільёнаў.

Яшчэ 14 мільёнаў клубу давядзецца заплаціць за выхадку сваіх фанатаў. Гледачы ў часе матчаў “Гомель” — “Юніёр” (1 і 2 сакавіка) кідалі на лёд пластыкавыя бутэлькі ды іншыя прадметы, якія перашкаджалі правядзенню гульні.

Калі такія парушэнні грамадскага парадку паўтарацца, то наступныя гульні ў Гомелі будуць праходзіць без публікі, інфармуе БелаПАН.