Хто папулярней: БАТЭ ці хакейнае "Дынама"? (табліца)

Айчынны чэмпіянат па хакеі вось-вось скончыцца, футбольнае першынство хутка распачнецца. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, якому спорту аддаюць перавагу беларускія заўзятары на прыкладзе наведвальнасці матчаў.

Кожную гульню беларускай хакейнай Экстралігі за гэты сезон у сярэднім наведала 956 гледачоў. Сярэдняя наведвальнасць апошняга чэмпіянату па футболе склала 2294 чалавекі.

Кампактныя лядовыя палацы ў рэгіёнах умяшчальнасцю на адну-тры тысячы рэдка збіраюць аншлагі. Перасягнуць бар'ер у дзве тысячы гледачоў змог толькі гродзенскі “Нёман”.

Фанаты “Нёмана” нават накіравалі ліст у Федэрацыю хакея з просьбай перанесці фінальны матч са сталічнага крытага катка ў парку Горкага ў больш змяшчальную арэну. Гродзенцы не ўпэўненыя, што палац на 800 месцаў зможа прыняць усіх ахвочых.

“На фінальных матчах ў Гродне яблыку не будзе дзе ўпасці, — мяркуе адзін з ініцыятараў звароту Сяргей Лявонаў. — Ужо зараз чэргі за квіткамі на 3-4 гадзіны!”На фінальных матчах ў Гродне яблыку не будзе дзе ўпасці

Апошні радок па наведвальнасці ў Экстралізе займае бабруйскі “Шыннік”. У сярэднім на гульні ў Бабруйску прыходзіць 365 чалавек. І гэта пры тым, што хатняя пляцоўка бабруйчан — сучасная “Бабруйск-арэна” — можа адначасова прыняць 7200 аматараў спорту. Атрымоўваецца, што падчас выступлення “Шынніка” трыбуны запаўняюцца толькі на 5 працэнтаў.

Наўрад ці некалькі соцень прададзеных квіткоў кампенсуюць арэнду вялікага лядовага палаца. Бабруйчане больш ахвотна наведваюць у арэне канцэрты расійскіх поп-гуртоў, чым хакейныя матчы з удзелам мясцовай каманды. У канцы красавіка, напрыклад, прыязджае “ВИА Гра”.

У футбольным чэмпіянаце самым наведвальным клубам чакана стаў БАТЭ. На матч у Барысаве прыходзіць каля 3672 чалавек. Згодна са словамі намесніка гендырэктара клуба Віктара Хадасевіча, на будучы сезон ужо прададзена 993 абанементы супраць леташніх 807. Пры тым, што кошт узрос са 100 да 120 тысяч рублёў.

“Перш за ўсё ўплывае выступ каманды. Што наконт менеджарскіх хадоў, то наш клуб толькі пачынае працаваць у гэтым накірунку. Апытваем нашых заўзятараў, нешта самі прыдумляем, каб палепшыць умовы на стадыёне, у якіх яны знаходзяцца”, —  распавёў аб прычынах высокай наведвальнасці Хадасевіч.

Самая горшая наведвальнасць у мінулым сезоне — 1512 гледачоў за гульню — была ў сталічнага “Партызана”. Не дзіўна, што з такой падтрымкай мінчане не змаглі застацца ў вышэйшым дывізіёне.

Статыстыку беларускага хакея выпраўляе мінскае “Дынама”, якое гуляе ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Так, хакейныя “дынамаўцы” сталі трэцімі ў Еўропе і першымі ў КХЛ па колькасці гледачоў. У апошнім сезоне на гульні “Дынама” у сярэднім прыходзіла 10538 чалавек.

Але калі прыгадаць выступленні футбольнага БАТЭ ў еўракубках, то апошнія тры гады барысаўчане збіраюць вялікую аўдыторыю. А два з паловай гады таму на матчах Лігі чэмпіёнаў з удзелам барысаўчан мінскі стадыён “Дынама” запаўняўся цалкам. А гэта амаль 35 тысяч чалавек.

Хакейны клуб

Сярэдняя колькасць наведвальнікаў

Футбольны клуб

Сярэдняя колькасць наведвальнікаў

Нёман Гродна

2,025

БАТЭ

3672

ХК Гомель

1,728

Дынама (Брэст)

2712

Металург-Жлобін

1,503

Дынама (Мінск)

2661

Шахцёр Салігорск

1,146

Нёман

2372

ХК Брэст

864

Белшына

2289

Хімік-СКА Наваполацк

804

Шахцёр

2268

ХК Магілёў

794

Нафтан

2112

Ліепаяc Металургc

729

Дняпро

2088

ХК Віцебск

531

Віцебск

2062

Юнацтва

520

Тарпеда

2011

Сокал Кіеў

409

ФК Мінск

1759

Шыннік Бабруйск

365

Партызан

1512

 Агулам беларускі чэмпіянат па футболе 2010 года наведала амаль 452 тысячы гледачоў (у сярэднім — 2294 на матчы). А за хакейным сезонам з трыбун назірала каля 316 тысяч заўзятараў.