Інфляцыя ад пачатку года ўжо 38,5%

За першы тыдзень ліпеня кошты ўзраслі на 1,7%. Сярод харчовых тавараў найбольш падаражэў алей. З нехарчовых тавараў значна падраслі ў цане медыкаменты — 5,6%. А з паслугаў асабліва падаражэла сувязь — 7,2%, паведамляе БелаПАН.