Інфляцыя сёлета ўжо 107,5%

Прычым калі ў першыя два тыдні яны падвысіліся на паўтара адсотка, то ў трэці тыдзень (з 14 па 20 снежня) — усяго на 0,2%. Інфляцыя ў краіне такім чынам значна запаволілася. З прадуктаў харчавання ў снежні найбольш падаражэлі піва, ялавічына першай катэгорыі і фруктовыя сокі. З нехарчовых тавараў — бензін, медыкаменты, посуд. Вельмі рэзка падскочылі расцэнкі на паслугі дашкольных установаў — 93,9%.

Пры гэтым крыху патаннелі жытне-пшанічны хлеб, тлусты тварог, морква, смятана, грэчка, алей, а таксама шэраг іншых харчовых тавараў, інфармуе БелаПАН.

Такім чынам, з пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 107,5%.