Інфляцыя ў Беларусі ўжо 74,5%
У верасні спажывецкія кошты падскочылі на 13,6%.
Болей за ўсё ў мінулым месяцы падаражэлі яйкі (на 31,2%), тытунёвыя вырабы — на 30,8%. Істотна ўзраслі кошты на мяса і птушку, гародніну, алкагольныя напоі, каўбасы, рыбу і морапрадукты.
Зрэшты, бульба ў Беларусі патаннела на 11,3%. Цікава, што не мяняліся кошты на электра- і газазабеспячэнне, паслугі ўнутрырэспубліканскіх і прыгарадных чыгуначных зносін. На 11,9% знізіліся кошты на квіткі ў міжнародных цягніках, інфармуе БелаПАН.