Інтэрнаўты патрабуюць аднавіць Бабруйскую вобласць

На ім можна прагаласаваць за стварэнне Бабруйскай вобласці.


На галоўнай старонцы сайта буйнымі літарамі змешчанае патрабаванне да ўладаў "Вярніце Бабруйскую вобласць!". Тут жа можна аддаць свой голас у падтрымку гэтай ініцыятывы ці абмеркаваць ідэю на форуме.


Як паказала апытанне ў кам'юніці livebabruisk, з 932 апытаных 400 (43%) лічаць, што Бабруйск стане абласным цэнтрам да 2050 года.


Нагадаем, Бабруйская вобласць існавала ў складзе БССР з 20 верасня 1944 года. Яна была створаная з частак Мінскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. 8 студзеня 1954 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР была размеркаваная паміж Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай.