Інтэрпол шукае 328 грамадзян Беларусі
Гэта шостае месца ў свеце.
Больш за грамадзян Беларусі гэтая міжнародная паліцэйская арганізацыя шукае толькі гандурасцаў, албанцаў, расіян, амерыканцаў і індыйцаў. Цікава, што амаль усіх беларусаў шукаюць паводле запытаў беларускіх праваахоўнікаў. Гэта таксама рэкорд, піша “Ежедневник”. Сярод самых гучных прозвішчаў тых, каго не пакідаюць надзей вярнуць на радзіму беларускія сілавікі, па-ранейшаму фігуруе экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Тамара Віннікава. Нагадаем, яна пакінула краіну ў 1999 годзе і ў цяперашні час пражывае ў Лондане.