iPhone навучылі вызначаць спеласць кавуноў

Выснову пра ступень спеласці кавуна праграма робіць па гуку. Карыстальніку прапануецца пазначыць памер кавуна (маленькі, сярэдні ці вялікі), накіраваць на кавун мікрафон смартфона і некалькі разоў пастукаць па скарынцы пальцам. Праграма прааналізуе атрыманы гук і пакажа, паспеў кавун ці не. Melon Meter ужо можна набыць у AppStore.