Ірландыя амніставала 5 тысяч "дэзертыраў"

Яны адправіліся ваяваць за Брытанію супраць нацысцкай Нямеччыны.

Міністр абароны Ірландыі Алан Шатэр заявіў, што гэтыя салдаты адыгралі важную ролю ў абароне свабоды і дэмакратыі. Ён папрасіў прабачэння за тое, як з імі абыходзіліся пасля вайны.

Як паведамляе ВВС, гэтых салдатаў залічылі ў дэзертыры і занеслі ў чорныя спісы. Гэта азначала дыскрымінацыю ў розных сферах: у прыватнасці, ім нельга было працаваць у дзяржаўных установах і атрымліваць вайсковую пенсію.

Фота — bigpicture.ru