Ірландыя стала старшынёй Еўрасаюза

Ірландыя да ліпеня будзе кіраваць Саветам ЕС ды вызначаць прыярытэты дзейнасці аб'яднання. У заяве ірландскага ўраду адзначаецца, што яго "праграма адлюстроўвае агульнае жаданне ўнутры ЕС засвоіць урокі эканамічнага крызісу і засяродзіцца на ўзмацненні канкурэнтаздольнасці, барацьбе з беспрацоўем і яго прычынамі, а таксама прасоўванні прапановаў для ўстойлівага эканамічнага росту і занятасці".

Адзначым, што Ірландыя знаходзіцца сярод тых краін ЕС, якія найбольш пацярпелі ад фінансава-эканамічнага крызісу.

Фота — telegraph.co.uk