Ірына Халіп: Мяне спрабуюць выштурхнуць з Беларусі

Нагадаем, што, па яго словах, Ірына Халіп можа выехаць з краіны. Для гэтага, нібыта, трэба толькі падаць заяву і трымаць дазвол у крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Халіп: "Слухайце, гэта абсалютная лухта! Няўжо вы думаеце, што я паўтара года сяджу тут пад хатнім арыштам і за ўсе гэтыя паўтара года нікога ні разу не спытала, на што я маю і не маю права? ВЯдома ж, гэта ўсё я для сябе выявіла ў першыя ж дні, калі мяне паставілі на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Было сказана, што ніякага выезду нават за межы горада быць не можа. Проста з той прычыны, што я павінна а 10-й гадзіне вечара знаходзіцца дома".

Акрамя таго, адзначае Халіп, усе абвінавачаныя і асуджаныя аўтаматычна ўносяцца ў спісы невыязных, якія перадаюцца памежнікам.

Журналістка мяркуе, што яе могуць мэтанакіравана выціскаць з краіны. Па яе словах, апошнім часам не толькі пастаянна гучаць заявы пра магчымасць з'ехаць з Беларусі. Таксама, кажа Халіп, за ёй зноў пачалі ездзіць аўтамабілі, якія дэманстрацыйна паказваюць, што сочаць.

Фота — spring96.org