Ірыне Халіп дазволілі сустрэцца з Андрэем Саннікавым
Улады дазволілі Ірыне Халіп сустрэчу з мужам, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым.
Нагадаем, што 14 траўня яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Як паведамляе Радыё "Свабода", сустрэча дазволеная 18 траўня. Халіп таксама адзначыла, што пакуль няясна, чым ёй будзе можна займацца, і перш за ўсё, ці можна будзе займацца прафэсійнай дзейнасцю.
16 траўня Ірыну Халіп прысудзілі да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.