Іспанскі кароль званіў Лукашэнку дзеля FAO
Пра гэта паведамляе іспанская газета "El Pais".
Як выявілася, іспанскі манарх зрабіў спробу ўратаваць кандыдатуру цяперашняга міністра замежных справаў Мігеля Анхеля Марацінаса. Гэты чыноўнік балатуецца на пасаду кіраўніка Сусветнай сельскагаспадарчай арганізацыі (FAO). Як піша nn.by са спасылкай на іспанскае выданне, тэлефанаванне Лукашэнку было адным з 15 ці 20 званкоў, зробленых каралём, каб дапамагчы Марацінасу.
Мяркуецца, што ён пераважна званіў кіраўнікам краін, якія самі сабой падтрымалі б іншых кандыдатаў.
Іспанскае газета адзначае, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць тэлефанаванне ў прапагандысцкіх мэтах. Нагадаем, што афіцыёзныя беларускія мас-медыя не згадваюць пра асноўную мэту званка Хуана Карласа.