Іспанскі "Робін Гуд" заклікае нацыяналізаваць банкі краіны
Мэр іспанскага гарадка Марыналеда заявіў, што пачынае 20-дзённы марш па поўдні Іспаніі.
Ён заклікае ўрад адмовіцца ад жорсткай эканоміі і нацыяналізаваць банкі краіны. Хуан Мануэль Санчас Гардзільё кажа, што гэты марш — спроба аб'яднаць гарадскіх і сельскіх жыхароў краіны, перадае ВВС.
Гэты мэр ужо атрымаў мянушку іспанскага Робін Гуда за тое, што краў прадукты ў крамах і раздаваў іх бедным. Падчас скандалу з крадзенымі прадуктамі Гардзільё заявіў: таго, хто крадзе курыцу з супермаркета, чамусьці называюць злодзеем, а калі крадуць багатыя — гэта называецца "У нас у разгары крызіс".
Фота з сацыяльных сетак