Іспанцы сталі чэмпіёнамі Еўропы

25 чэрвеня ў вырашальным матчы іспанцы перамаглі каманду Швейцарыі з лікам 2:0. Галы забілі Херэра і Тыяга Алькантара.

Абедзьве зборныя атрымалі пуцёўкі на Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане. Да іх далучыліся і нашы землякі, якія ў матчы за трэцяе месца выйгралі ў Чэхіі з лікам 1:0.

Будучым чэмпіёнам беларусы ўступілі ў паўфінале ў дадатковы час з лікам 1:3, а швейцарцам беларуская каманда прайграла на групавым этапе — 0:3.