Італьянцы крытыкуюць Берлусконі за ўхвалу Мусаліні
Экс-прэм'ер Італіі змудрыўся пахваліць рэжым Беніта Мусаліні ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
Як паведамляе ВВС, Берлусконі выступаў у нядзелю на цырымоніі ў Мілане. Там прайшлі буйныя мерапрыемствы ў памяць пра габрэяў, загінулых у гады фашызму. Падчас выступу Берлусконі прызнаў, што антыгабрэйскія законы, прынятыя фашысцкім дыктатарам, былі яго галоўнай памылкай. Але адразу ж палітык заявіў, што ў цэлым дучэ быў вельмі паспяховым лідарам.
Гэтыя каментары неадкладна і рэзка раскрытыкавалі прадстаўнікі левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі, якая лідыруе ў апытаннях грамадскай думкі напярэдадні выбараў.
Нагадаем: беларускі лідар у другой палове 90-х таксама выклікаў скандал заявай, што не ўсё кепскае ў Нямеччыне было звязана з імем Адольфа Гітлера.
Фота — interbelarus.com