Італьянскі прэм’ер гатовы працаваць валанцёрам
Марыа Монці паабяцаў адмовіцца ад заробку, каб апраўдаць перад суграмадзянамі план ураду па скарачэнні дзяржаўнай пазыкі.
Ва ўмовах, калі ўлады просяць італьянцаў пайсці на ахвяры, адмова ад уласнага заробку падаецца яму адзіным правільным рашэннем. Пра гэта заявіў сам Монці. На сёння пазыка Італіі найбольшая ў еўразоне і складае 1,9 трыльёна еўра — гэта 120% ВУП краіны.
У план скарачэння бюджэтных выдаткаў на 30 мільярдаў еўра ўваходзіць, у прыватнасці, падвышэнне падаткаў і пенсійнага ўзросту для мужчын і жанчын да 66 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.