Івану Стасюку пагражае яшчэ адзін арышт за “мацюкі”
Маці брэсцкага грамадскага актывіста даведалася пра месцазнаходжанне сына.
Сёння ёй патэлефанавалі з Маскоўскага РАУСа і паведамілі, што яе сын знаходзіцца ў Ленінскім ІЧУ. Ад супрацоўнікаў міліцыі стала вядома, што разам з ім таксама знаходзіцца моладзевы актывіст Артур Анісімаў. Падрабязнасці і прычыны затрымання хлопцаў не ўдакладнілі.
Нагадаем, што ўчора ў Брэсце невядомыя ў цывільным затрымалі Івана Стасюка і адвезлі ў невядомым кірунку. Тым жа вечарам маці грамадскага актывіста падала заяву ў міліцыю аб гвалтоўным знікненні сына.
Праваабаронца Раман Кісляк паведаміў Еўрарадыё, што Стасюка і Анісімава абвінавачваюць у брыдкаслоўі.