J:морс перавыдасць усе свае альбомы на адной флэшцы

"Аssорти", "Web-дизайн", "Montevideo", Апрель, "Босиком по мостовой", "Адлегласць", "Аквамарин", "Электричество".

Лідар гурта Ўладзімір Пугач тлумачыць выбар носьбіта тым, што сам абменьваецца музыкай з сябрамі з дапамогай флэшкі, і сваю музыку жадае распаўсюджваць тым жа спосабам.

J:морс адзначаюць, што асноўная інтрыга флэшкі - у яе дызайне. А купіць яе можна будзе 19 снежня ў фае мінскага Палаца спорту падчас канцэрту гурта.

19 снежня, Палац спорту (інш-т. Пераможцаў, 4). Квіткі: 35 000-80 000 (сектары), 50 000 (танцпляц). Даведкі і замова квіткоў: +375 17 2032733 ці на сайце ticketpro.by.