Каб перажыць "канец свету", беларус ва Украіне падрыхтаваў бункер
І прадае ў ім месца за 5000 грыўняў (каля 600 долараў).
Як піша “Комсомольская правда в Украине”, бункер размешчаны ў падвале двухпавярховага будынка ў мястэчку Першамайскі ў 80 кіламетрах ад Харкава. Месца пад зямлёй, у былым радыёсховішчы, можна купіць пры наяўнасці медычнай даведкі.
Гаспадар бункера — Уладзімір Фамічоў, падпалкоўнік паветрана-дэсантных войскаў у адстаўцы, ураджэнец Беларусі. У Першамайскім жыве разам з жонкай Аленай каля 10 гадоў.
У трох вялікіх пакоях бункера змогуць размясціцца каля 20 чалавек. Фамічовы ўжо замовілі генератар, шафы для вопраткі, ложкі, газавую пліту, лядоўню, біяпрыбіральню, дровы і прадукты харчавання.

NASA: 21 снежня канца свету не будзе
“Які канец свету? У Беларусі складзеныя планы на 2013-ы год!”