Каб трапіць да каханай, мужчына скраў... трактар
Адбылося гэта ў Лунінецкім раёне ўвечары 24 снежня.
Як піша "Медыя-Палессе", з тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў вёсцы Мокрава знік трактар МТЗ-82.
Высветлілася, што крадзеж учыніў 23-гадовы работнік гэтага прадпрыемства. На трактары ён заехаў да сваёй дзяўчыны ў Сітніцкі Двор. Скрадзеную спецтэхніку кінуў на вуліцы, непадалёк ад дома каханай. Там яго і знайшлі праваахоўнікі.
На "героя-палюбоўніка" пачалі крымінальную справу. За крадзеж трактара яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — off-road-drive.ru