Каб вярнуць 200 тысяч рублёў, кіднэпер выкраў дзіця
Кіднэпінгам вырашыў заняцца жыхар вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна.
Як паведамляе БелаПАН, у жніўні мінулага года 14-гадовы падлетак у гасцях у 20-гадовага раней асуджанага аднавяскоўца ўзяў са стала пачак цыгарэт. У гэтым пачку ляжалі 200 тысяч рублёў.
Юнак запатрабаваў, каб падлетак вярнуў грошы. Той паабяцаў вярнуць, але хутка аддаць не змог, бо патраціў суму.
Калі маладому чалавеку надакучыла чакаць вяртання сваіх грошай, ён скраў 11-гадовага брата даўжніка. Прывязаўшы да дрэва, ён запатрабаваў ад яго бацькоў вярнуць 200 тысяч рублёў. Бацькі вярнулі грошы, а на наступны дзень звярнуліся ў міліцыю з патрабаваннем пакараць крыўдзіцеля.
Кіднэперу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — nnm.ru