Кадафі гатовы пайсці ў адстаўку
Лівійскі лідар можа зрабіць гэта ў абмен на гарантыі бяспекі і допуск сына да выбараў.
Муамар Кадафі гатовы пакінуць ўладу ў абмен на гарантыі бяспекі, якія яму абяцае Францыя. Там гатовыя не толькі размарозіць рахункі сям'і палкоўніка, але і выратаваць яго ад Гаагскага трыбунала, піша газета "Камерсант" са спасылкай на крыніцу ў расійскім кіраўніцтве.
Перашкодай для ажыццяўлення гэтага плана можа стаць патрабаванне Кадафі. Ён настойвае на тым, каб яго сыну Саіфу далі магчымасць удзельнічаць у выбарах.
Фота: reporterus.com