Кадафі можа збегчы ў Беларусь
Такое меркаванне выказаў экс-міністр замежных справаў Лівіі, які перайшоў на бок паўстанцаў.
Былы кіраўнік лівійскай дыпламатыі кажа, што Муамар Кадафі ўцячэ з Лівіі цягам двух-трох тыдняў. Абдурахман Махамед Шалгам кажа, што цяпер лідар лівійскай Джамахірыі шукае шляхі ўцёкаў і вядзе перамовы з кіраўнікамі дружалюбных краін.
Па яго словах, галоўная мэта Кадафі на сёння — з'ехаць з Лівіі цэлым з выратаванымі грашыма, перадае "Комсомольская правда".
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка год таму даў прытулак кіргізскаму экс-прэзідэнту Курманбеку Бакіеву.