Кадафі пагадзіўся пакінуць пасаду?

Пра гэта паведамляе сайт "Обозреватель". Групу перамоўшчыкаў з боку Кадафі ўзначальвае яго сын Сейф аль-Іслам. 


Паведамляецца, што Кадафі дамагаецца імунітэту ад будучых пераследаў на міжнароднай арэне. Аднак у самой сям'і і ў бліжэйшым атачэнні лідара Джамахірыі няма згоды ў гэтым пытанні. Адны прапануюць біцца да апошняга патрона, другія мяркуюць, што прыйшоў час саступіць пазіцыі.