Кадафі ўцёк ад спецназу паўстанцаў

Там яго ў сераду ледзь не схапіў "спецназ" паўстанцаў, піша РІА "Новости" са спасылкай на часопіс Paris Match. Каля 10 гадзін раніцы служба бяспекі паўстанцаў атрымала звесткі пра тое, дзе правёў мінулую ноч палкоўнік. 


Аднак калі атрад "камандас" уварваўся ў невялікі дом у цэнтры Трыпалі, Кадафі там ужо не было. Але сляды красамоўна даказвалі, што лідар Джамахірыі нядаўна быў там. 


Нагадаем, што Пераходная нацыянальная рада Лівіі прапанавала ўзнагароду за Муамара Кадафі — жывога ці мёртвага. Абяцаецца сума ў 2 мільёны лівійскіх дынараў — гэта прыкладна 1 млн 700 тысяч амерыканскіх долараў.