Каля 90% дапамогі на сірот выдаткоўваецца на ежу
Гэта вынікае з пастановы №237 Савета міністраў ад 30 сакавіка 2013.
Згодна з гэтым дакументам павялічыліся фінансавыя выдаткі на дзяцей-сіротаў, а таксама дзяцей у сацыяльна-педагагічных цэнтрах, спецыяльных навучальна-выхаваўчых установах ды інш.
Напрыклад, на падлеткаў 14-17 гадоў штомесяц вылучаецца 1 мільён 333 тысячы 110 рублёў на хлопчыка і 1 мільён 340 тысяч 300 рублёў на дзяўчынку. З гэтых грошай амаль 1 мільён 220 тысяч рублёў выдаткоўваецца на ежу. Атрымліваецца, што на ўсё астатняе вылучана крыху больш за 100 тысяч рублёў.