Каля Дзяржынска ўратавалі траіх рыбакоў

Здарэнне адбылася апоўдні 24 сакавіка. Ратавальнікі дасталі рыбакоў з вады і перадалі іх медыкам, інфармуе БЕЛТА.

Таксама ў МНС паведамілі, што за апошнія суткі ў Беларусі адбыўся 51 пажар, у якіх загінулі 8 чалавек, 6 ўратавана і 24 асобы эвакуяваныя.