Каля Гродна сёння з'явіцца імправізаваны касмадром
Сёння каля абласнога цэнтра ўпершыню пачнецца этап Кубка свету па ракетаматорным спорце.
Адначасова пройдзе і чэмпіянат Беларусі. Чакаецца ўдзел каля 50 чалавек з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Чэхіі і Узбекістана.
Як паведамляе БЕЛТА, найбольш відовішчным можа стаць другі дзень спаборніцтваў, 14 красавіка, калі ўдзельнікі запусцяць у неба паменшаныя копіі ракет.
Фота — nightnat.livejournal.com