Дзяўчынку збіла аўто каля школы, дзе дзяжурыла ДАІ
Каля мінскіх школаў пачалі дзяжурыць патрулі ДАІ. Гэта адбылося пасля ўчорашняй заўвагі Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, што кіраўнік Беларусі згадаў гібель 9-гадовага школьніка ў сталічным мікрараёне Сухарава. Сярод вінаватых ён назваў і мінскую ДАІ.
У выніку сёння каля кожнай сталічнай школы дзяжурыў супрацоўнік ДАІ, паведамляе сайт auto.onliner.by. Інспектары сочаць за тым, каб аўтамабілі не заязджалі пад забараняльныя знакі, на тратуары. Пры неабходнасці даішнікі спыняюць плынь машынаў, калі дарогу пераходзяць дзеці.
Аднак нават гэта не дужа дапамагло. Паводле інфармацыі auto.onliner.by, на вуліцы Карвата каля школы №182 зноў збілі непаўналетняе дзіця.
Фота — auto.onliner.by