Каманда Лукашэнкі не змагла абыграць аўстрыйцаў

У першым туры VIII міжнароднага турніру аматараў хакея ў Мінску каманда Аляксандра Лукашэнкі згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Аўстрыі. Прычым напачатку нашы суайчыннікі выйгравалі з лікам 2:0.


У спаборніцтвах удзельнічаюць аматары і былыя прафесіяналы з Аўстрыі, Беларусі, Канады, Расіі, Славеніі, Фінляндыі, Чэхіі і Швецыі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што ў 2005, 2006, 2008-2010 гадах турнір выйгравала каманда Лукашэнкі. У 2007-м і 2011-м - каманда "Газпрама", якая выступае пад сцягам расійскай зборнай.