Кампутарны "смайлік" адзначае трыццацігоддзе
У лаканічнай мове інтэрнэт-карыстальнікаў яго прынята адлюстроўваць знакамі двукроп'я, працяжніка і дужкі :-)
Інтэрнэт-усмешку прыдумаў прафесар кампутарнай школы амерыканскага ўніверсітэта Карнэгі Мэлан ў Пітсбургу Скот Фалман у 1982 годзе. З яе дапамогай можна перадаваць свае эмоцыі.
Спачатку "смайлікам" карысталіся толькі супрацоўнікі ўніверсітэта, аднак ён хутка распаўсюдзіўся і ў іншых навуковых і навучальных установах. РІА "Новости" адзначае, што сам Скот Фалман быў уражаны папулярнасцю сімвала, які ён прыдумаў за нейкіх 10 хвілін.