Камунальнікаў далучаць да архітэктараў
Урад мае намер пераўтварыць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў дэпартамент пры Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры.
Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін у Палаце прадстаўнікоў, каментуючы для дэпутатаў будучыя рэформы ўраду, перадае БЕЛТА.
Калінін адзначыў, што пасля такога ўзбуйнення Мінбудархітэктуры "будзе ахопліваць увесь жыццёвы цыкл будынка, уключаючы праектаванне, будаўніцтва, эксплуатацыю жылых будынкаў і аказанне якасных паслугаў у сферы будаўніцтва і ЖКГ".