Кандрацьеў: прайгралі Іспаніі, але Грузію перамогуць

Так Георгій Кандрацьеў пракаментаваў вынікі гэтай гульні, якая, нагадаем, скончылася для беларускай зборнай разгромным лікам 0:4. Гэта быў адборачны матч на чэмпіянат свету па футболе 2014 года.

Са словаў спецыяліста, перад гульнёй трэнеры беларусаў настройвалі футбалістаў не адседжвацца ў абароне і пастарацца навязаць супернікам гульню. Аднак гэтага, на жаль, не атрымалася, госці не далі магчымасць.

Буйная параза ад іспанскай дружыны не павінна стаць вялікім псіхалагічным ударам, і ў матчы са зборнай Грузіі 16 кастрычніка беларусы будуць гуляць толькі на перамогу, пастараюцца парадаваць заўзятараў атакуючай гульнёй, прыводзіць слова Кандрацьева агенцтва БЕЛТА.

Нагадаем, што ў другім матчы адборачнай групы І зборныя Фінляндыі і Грузіі ў Хельсінкі разышліся з нічыёй — 1:1.

Аляксандр Глеб: мы выйшлі на матч з іспанцамі і... абасраліся

Футбалісты зборнай Беларусі прайгралі Іспаніі — 0:4 (фота, відэа)