Канферэнцыя "Будучыня Беларусі" працягваецца ў Вільні

Канферэнцыя ў Вільні прысвячаецца 20-м угодкам незалежных даследаванняў у нашай краіне і заснаванню Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Яна праводзіцца пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі PACT і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, а таксама віленскага Цэнтра Усходнееўрапейскіх даследаванняў і Міністэрства замежных спраў Літвы.

26 траўня — другі, завяршальны дзень канферэнцыі. Сёння запланаваныя выступы такіх экспертаў, як доктара навук Юліі Чарняўскай, амерыканскага прафесара Рыгора Іофэ, палітолага Дзяніса Мельянцова, сацыёлага Андрэя Вардамацкага ды іншых.