Кангрэс ЗША перадае Бараку Абаму "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі"
Законапраект ухвалілі абедзве палаты кангрэса ЗША.
Як інфармуе Associated Press, неўзабаве дакумент будзе адпраўлены на подпіс прэзідэнту ЗША Бараку Абаму.
Нагадаем, што "Акт аб дэмакратыі" прадугледжвае пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЗША. Таксама ў ім называюцца эканамічныя санкцыі, накіраваныя на прадстаўнікоў беларускай улады, якія прымаюць удзел у рэпрэсіях супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў краіне. Сярод іншага, ЗША звяртаюцца да Міжнароднай федэрацыі хакею. Яны просяць перагледзець рашэнне аб правядзенне чэмпіянату свету ў 2014 годзе ў Мінску.
Зняць санкцыі з Беларусі плануецца ў тым разе, калі ўлады краіны выпусцяць усіх палітвязняў і правядуць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.