Кантрабандысты везлі цыгарэты пад вугалем

50 скрынак цыгарэтаў “Прэм’ер” кантрабандысты схавалі пад вугалем у цягніку, што ехаў з Полацка ў Даўгаўпілс. Агульны кошт кантрабанды — больш за 66 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, такім жа чынам кантрабандысты спрабавалі пераправіць 119 скрынак цыгарэт у Латвію пры канцы мінулага года. Кантрабанду, схаваную пад вугалем, выявілі на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна.