Кантрацэптывы ўсё ж вернуць у безрэцэптурны спіс

Гэта адбылося пасля адпаведнага выступу Аляксандра Лукашэнкі падчас паслання народу і Нацыянальнаму сходу.

Як паведамляе БелаПАН, у спіс лекаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, будуць уключаны некаторыя кантрацэптывы. У прыватнасці, называюцца бар'ерныя сродкі, свечкі для мясцовага ўжывання, асобныя нізкадазаваныя гарманальныя кантрацэптывы. Пры гэтым гарманальныя лекавыя сродкі для працяглай і сістэматычнай кантрацэпцыі будуць выдавацца паводле рэцэпта лекара. Рэцэпт будзе выпісвацца тэрмінам да шасці месяцаў.

Фота — prikol.i.ua