Капітанам беларускай алімпійскай каманды можа стаць Кацярына Карстэн
А сцяганосцам на цырымоніі ў час урачыстага адкрыцця -- тэнісіст Максім Мірны.
Аб гэтым сёння на пасяджэнні выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Заічкоў, перадае БЕЛТА.
Ён таксама дадаў, што прапанаваныя кандыдатуры павінны быць зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам. Генеральны сакратар НАК Георгій Катулін адзначыў, што імёны капітана алімпійскай каманды і сцяганосца павінны быць канчаткова вызначаны да 22 ліпеня.
Нагадаем, што летняя Алімпіяда-2012 пройдзе ў Лондане з 27 ліпеня па 12 жніўня.