Karavan запіша альбом у Польшчы і Германіі

Мінская гранж-каманда Karavan сядае за запіс новага альбома, у які ўвойдуць 12 кампазіцый, напісаных цягам апошняга года. Цікава, што запіс пласцінкі будзе адбывацца ў студыях Польшчы і Германіі, а яе змест мусіць цалкам адрознівацца ад зместу першага дыска "Regeneration". Музыкі абяцаюць, што ён будзе драйвовым, асэнсаваным і надрыўным. Зараз гурт актыўна дэманструе новую праграму на канцэртах у суседніх краінах. А 13 сакавіка пакажа яе ў сталічным Графіці.

Фота: www.karavan.in