Кардыналы сабраліся ў Ватыкане
Кардыналы Рыма-каталіцкай царквы праводзяць папярэднія кансультацыі перад абраннем новага Папы рымскага.
Сустрэчы за зачыненымі дзвярамі будуць праходзіць на працягу тыдня. Падчас іх кардыналы прызначаць дату правядзення канклава — таемных галасаванняў для выбару новага пантыфіка.
Паводле інфармацыі ВВС, кіраўніцтва царквы прыняла шэраг мераў, каб пазбегнуць уцечак інфармацыі падчас выбараў Папы. Мабільныя тэлефоны будуць на гэты час цалкам забароненыя, а тэхнічныя работнікі правераць, ці няма ў пакоях кардыналаў праслухоўвальных прыстасаванняў.
Фота — million-questions.ru