“Карта беларуса” бліжэйшым часам не з’явіцца

Пра гэта інфармагенцтву REGNUM заявіў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Уладзімір Ламека.

Нагадаем, што раней прапаноўвалася ўнесці адпаведную норму пра "карту беларуса" ў законапраект "Пра беларускіх суайчыннікаў замежжа". Аднак закон так і не быў прыняты. Праект закона ўжо два гады знаходзіцца на дапрацоўцы ў МЗС Беларусі. Па словах Ламекі, у новым праекце гэтага пункта няма. Такім чынам, "карта беларуса" ў бліжэйшай будучыні не з'явіцца.

Ідэя ўвядзення "карты беларуса" актыўна абмяркоўвалася ў 2010-2011 гадах. На думку прадстаўнікоў Саўміна і Адміністрацыі прэзідэнта, увядзенне такога дакумента стала б адказам на "карту паляка".

Фота — respublika.info