Каталікі сёння адзначаюць Грамніцы
2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Госпада.
Гэтае свята традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету, нагадвае сайт catholic.by.
Згодна з апавяданнем евангелістаў, першымі людзьмі, якія сустрэлі Госпада, пазнаўшы ў маленькім Дзіцятку самога Хрыста, былі прарок Сімяон і старая ўдава Ганна.