Бабруйскія дворнікі заліваюць каткі вёдрамі (відэа)
Відавочцы знялі ў Бабруйску відэа, на якім відаць, як дворнікі ЖЭУ №6 заліваюць каток вадой з вёдраў і пластыкавых бутэлек.
Каб заліць каток плошчай 10х10 метраў, ваду носяць за 100 метраў. Працуе на "аб'екце" больш за 10 чалавек.
Дарэчы, з пачаткам маразоў напрыканцы студзеня ў Бабруйску было заліта 28 коўзанак.