Католікі Мінска памоляцца за Вацлава Гавэла

Пачатак а 16-ай гадзіне. Літургію ў памяць аб першым прэзідэнце Чэхіі ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Нагадаем, што Вацлаў Гавэл, апошні прэзідэнт Чэхаславакіі і першы прэзідэнт Чэхіі,  памёр у Празе 18 снежня 2011 года.