Кацярына Карстэн — у паўфінале чэмпіянату свету

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету Кацярына Карстэн заняла першае месца ў папярэднім заездзе і адразу забраніравала сабе месца ў паўфінале, паведамляе БЕЛТА. Паўфінальныя заезды на чэмпіянаце пачынаюцца з 31 жніўня.

Адразу ў паўфінал выйшла і мужчынская чацвёрка ў складзе Аляксандра Казубоўскага, Станіслава Шчарбачэні, Дзяніса Мігаля і Вадзіма Ляліна. Нашыя спартоўцы таксама сталі найлепшымі ў кваліфікацыйным заездзе, апярэдзіўшы лодку ЗША.

Атрымала пуцёўку ў паўфінал і жаночая двойка алімпійскіх медалістак Юлія Бічык і Наталля Гелах. Праўда, ім давялося пазмагацца і паўдзельнічаць у дадатковым заездзе.